Дзіўны свет дзяцінства

Апісанне сістэмы работы ўстановы дашкольнай адукацыі па арганізацыі тэатральна-гульнявой дзейнасці выхаванцаў ва ўмовах вучэбна-педагагічнага комплексу

развернуть

 Ва ўстанове адукацыі створана прадметна-прасторавае асяроддзе “Тэатральны вугалок”, якое адпавядае наступным патрабаванням:

  • забеспячэнне развіцця актыўнай тэатралізаванай дзіцячай дзейнасці згодна ўзроставым асаблівасцям;
  • змястоўнасць і насычанасць рознымі відамі тэатральнай дзейнасці;
  • трансфармаванасць;
  • поліфункцыянальнасць;
  • варыятыўнасць;
  • даступнасць;
  • бяспечныя ўмовы выкарыстання і захавання тэатральнага абсталявання.

Не патрабуе пацвярджэння той факт, што тэатралізаваная дзейнасць – самы распаўсюджаны від дзіцячай творчасці. Менавіта тэатралізаваная дзейнасць дазваляе дзіцяці раскрыць свой творчы патэнцыял, вучыцца вырашаць праблемныя сітуацыі апасродкавана ад асобы пэўнага персанажа. Гэты від дзейнасці найбольш эфектыўны сярод спосабаў ўздзеяння на дзяцей, дзе ярка выяўляецца прынцып навучання ў дашкольнай установе адукацыі – вучыць гуляючы.

Адукацыйна-выхаваўчая прастора рознаўзроставай групы дазваляе мець у групавым памяшканні невялікі па памерах мабільны тэатральны вугалок, дзе захоўваюцца віды тэатраў, а таксама неабходныя атрыбуты тэатралізаванай дзейнасці: білеты, праграмкі, распрацоўкі сцэнарыяў драматызацыі і г.д. А вось прастора  нашай установы як вучэбна-педагагічнага комплексу дазваляе змяняць лакацыі арганізацыі і  правядзення драматызацыі твораў згодна ўмовам і патрабаванням сюжэту. Напрыклад, для тэатралізаванага віду дейнасці часта выкарыстоўваецца школьны народны музей “Спадчына”, дзе самымі папулярнымі для выкарыстання з’яўляюцца раздзелы экспазіцыі: “Этнаграфія і быт Стаўбцоўскага Панямоння” і “Любіць прыроду – любіць Радзіму”. Падчас правядзення адкрытых мерапрыемстваў з удзелам законных прадстаўнікоў непаўналетніх (свята Восені,  Новы год, 23 лютага, 8 сакавіка, “Прыход вясны” і г.д.) выкарыстоўваецца актавая зала ўстановы адукацыі з адпаведным тэматычным афармленнем пры дапамозе рэквізіту і сродкаў тэхнічнай падтрымкі.

У працэсе драматызацыі твораў задзейнічаны ўсе нашыя выхаванцы, якія маюць магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял згодна ўзроставых асаблівасцей. Найбольш дзецям падабаецца ўдзельнічаць у драматызацыях беларускіх народных казак і казак народаў свету (“Курачка-рабка”, “Коцік, Пеўнік і Лісіца”, (2 малодшая падгрупа), “Пшанічны каласок”, “Каласок” – украінская народная казка (сярэдняя падгрупа), “Лёгкі хлеб” (старэйшая падгрупа).

Зразумела, што далучэнне да тэатральнай дзейнасці патрабуе мэтанакіраванага кіраўніцтва ёю з боку выхавальнікаў. У 2 малодшай падгрупе знаёмства з тэатрам пачынаецца з гутаркі па тэме “Добры дзень, тэатр!”, дзе дзеці спрабуюць адказаць на пытанні: “Хто ўдзельнічае ў спектаклі?”, “Што робяць гледачы?”, “Хто размяркоўвае ролі?”, “Хто шые касцюмы?” і г.д. Затым дзецям прапануюцца разыграць сцэнкі-дыялогі: “У цырульні”, “У краме”, “Мама гаворыць па тэлефоне”, “Ліса і Воўк”. Выхавальнік павінен дапамагчы юным акцёрам прадумаць кожную рэпліку, пабудаваць лінію дыялогу, зразумець сутнасць ролі, падрыхтаваць заданне для кожнага ўзросту. Важным момантам у арганізацыі тэатралізаванай дзейнасці ў рознаўзроставай групе з’яўляецца інтэграцыя драматызацыі ў спецыяльна арганізаваную і нерэгламентаваную дзейнасць. А для таго, каб гэтая работа была прадуктыўнай і мела высокі патэнцыял, у пастаянным творчым пошуку знаходзяцца самі выхавальнікі. Іх накірунак тэатралізаванай дзейнасці ажыццяўляецца праз знаёмства з навінкамі метадычнай літаратуры па тэме ва ўмовах установы адукацыі, прагляд і абмеркаванне дзіцячых спектакляў дзяржаўных тэатраў Рэспублікі Беларусь, абмен думкамі і ідэямі з калегамі, пошук інфармацыі ў СМІ.

Пастаянную дапамогу аказваюць бацькі выхаванцаў. Яны прымаюць удзел у вырабе дэкарацый, ствараюць сцэнічныя касцюмы або іх элементы, пры неабходнасці прымаюць удзел у тэатралізацыі, беручы на сябе ролі розных казачных герояў.

Сур’ёзныя карэктывы ўнесла эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Аднак, пошукі новых актуальных формаў і метадаў работы ў накірунку тэатралізаванай дзейнасці працягваюцца.

Праца па развіцці ў дашкольнікаў творчых здольнасцей ў працэсе тэатралізаванай дзейнасці прыносіць свае станоўчыя вынікі: пры слове “тэатр” дзіцячыя вочкі загараюцца радаснымі іскрынкамі, а тварыкі свецяцца ўсмешкай.

 

 

В.Ю. Давідзенка

                                                                                                                                                               С.В. Кандраціна 

свернуть

Інфармацыя аб пераліку абсталявання тэатральнага вугалка ДУА “ВПК “Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

развернуть

З мэтай садзейнічання сумеснаму з дарослымі абыгрыванню вершаў, казак, нескладаных сцэнак, трэніроўкі каардынацыі і дробнай маторыкі (2 малодшая падгрупа), фарміравання ўмення перадачы сюжэту і характару герояў, узгаднення дзеянняў і рухаў з сюжэтам драматызацыі, (сярэдняя падгрупа),  эмацыянальнай перадачы ў ролі настрою, характару персанажу, выразнасці яго вобраза праз рухі, інтанацыю і міміку, умення самастойна і выразна весці сваю ролю ў спектаклі (старэйшая падгрупа) у дашкольнай установе адукацыі створаны наступныя ўмовы для драматызацыі твораў і развіцця тэатралізаванай дзейнасці:

№ п/п

Пералік абсталявання тэатральнага вугалка

Наяўнасць

1

Разнавіднасці тэатраў: настольны тэатр (на конусе, на стаканчыках, драўляны тэатр, пласкасны тэатр, тэатр мяккай цацкі, прадметны тэатр), тэатр тапатушак, пальчыкавы тэатр, лялькі Бі-Ба-Бо, ценявы тэатр, тэатр Пятрушак, тэатр на “талерках”, тэатр рукавічак, тэатр на гапіце, медальёны, тэатр масак.

Маецца ў наяўнасці

2

Тэатралізаванае абсталяванне і атрыбуты: фланэлеграф, стэнд з наборам персанажаў, дэкарацыі, шырма рознай канструкцыі.

Маецца ў наяўнасці

3

Тэхнічныя сродкі: аудыё- і відыё- запісы музычных твораў па матывах казак, магнітафон, мультыборд, мультымедыя.

Маецца ў наяўнасці

4

Рэквізіт: машынкі, кнігі, лялькі, білеты, праграмкі, матэрыял для стварэння персанажаў і дэкарацый (каляровая папера, алоўкі, фарбы, неабходны падручны матэрыял і інш.).

Маецца ў наяўнасці

свернуть

Інфармацыя аб патрабаваннях да перспектыўнага планавання работы выхавальніка па арганізацыі тэатралізаванай дзейнасці ДУА “ВПК “Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

развернуть

Падрыхтоўка і правядзенне гульні-драматызацыі па матывах беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок”

Панядзелак

-чытанне беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок” з паказам на фланелеграфе.

-разглядванне малюнкаў да казкі.

-абмеркаванне характэрных асаблівасцей персанажаў.

Від дзейнасці: спецыяльна арганізаваная

Прапануемая адукацыйная галіна: мастацкая літаратура

Мэта: знаёмства з персанажамі казкі; развіццё ўмення сачыць за сюжэтам і сэнсам казкі; фарміраванне эмацыянальнага ўспрымання зместу; выхаванне граматнага маўлення, канкрэтнага выражэння сваіх адносін да персанажаў. 

Аўторак

-прагляд і абмеркаванне мультфільма “Пшанічны каласок”.

-дыдактычная гульня “Што спачатку, што ў канцы” (пераказ казкі па апорных малюнках).

Від дзейнасці: нерэгламентаваная – гульнявая, мастацкая

Прапануемая адукацыйная галіна: дзіця і грамадства

Мэта: развіццё ўмення асэнсавана выказваць свае думкі, састаўлення складаных сказаў, выяўлення прычынна-выніковых сувязей сюжэту; фарміраванне ў дзяцей звязнай мовы; выхаванне асобы дзіцяці праз тлумачэнне станоўчых і адмоўных учынкаў персанажаў.  

Серада

-моўная гульня “Закончы сказ”.

-праслухоўванне дыялогаў паміж дзецьмі па сюжэту казкі “Пшанічны каласок”

Від дзейнасці: нерэгламентаваная – гульнявая, мастацкая

Прапануемая адукацыйная галіна: развіццё маўлення і культура маўленчых зносін

Мэта: развіццё і папаўненне лексічнага запасу дзяцей, актывізацыя маналагічнай і дыялагічнай мовы; фарміраванне выразных невербальных сродкаў уздзеяння на слухачоў; выхаванне культуры паводзін у дзіцячым калектыве.

Чацвер

-эцюды на выражэнне асноўных эмоцый “Як абрадавалася курачка, калі знайшла каласок?”, “Як паводзілі сябе індык і гусак у адносінах да працы?”, “Як расчараваліся індык і гусак?”.

-эцюды на выразнасць рухаў “Як грэбліся курачка і кураняты?”, “Як хадзілі па двары індык і гусак?”, “Як працавала курачка?”, “Як усе чакалі булак?”.

-дыдактычная гульня “Адгадай загадку і пакажы без слоў героя”.

Від дзейнасці: нерэгламентаваная – зносіны, гульнявая

Прапануемая адукацыйная галіна: дзіця і прырода

Мэта: развіццё эмацыянальнай яркай  перадачы вобразаў  праз выкарыстанне мімікі і жэстаў, характэрных для герояў казкі, пантанімічных навыкаў; фарміраванне ўмення імітацыі прасцейшых рухаў птушак з умовай іх ачалавечанасці згодна сюжэта; выхаванне любові да фізічнай працы дарослых.

Пятніца

-слуханне музычнага твора “Курачка” .

-драматызацыя беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок”.

  Від дзейнасці: спецыяльна арганізаваная

Прапануемая адукацыйная галіна: мастацкая літаратура, музычнае мастацтва (інтэграцыя)

Мэта: развіццё ўвагі, памяці, эмацыянальнай сферы дзяцей, удасканаленне мовы і камунікатыўнай дзейнасці сумесна з рухальнай актыўнасцю; фарміраванне інтарэсу да мастацкай літаратуры і фальклору, традыцый і звычаяў роднага краю праз драматызацыю твораў з дапамогай дарослых; выхаванне  эстэтычнага стаўлення, пачуцця сяброўства, падтрымкі і ўзаемадапамогі.

 

 

свернуть
Тэатральны вугалок