2020-Год малой Радзімы

Фестываль ваенна-патрыятычнай песні "Салют Перамогі -75!"

22.02.2020
развернуть

21 лютага, напярэдадні свята Абаронцаў Айчыны, прайшоў фестываль ваенна-патрыятычнай песні "Салют Перамогі-75!"

     У ім прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Вучні рыхтавалі інцэніроўкі песень ваеннай пары, мірнага часу. З адказнасцю, мастацкім бачаннем ідэі і сюжэту песні падышлі дзеці да ўдзелу ў школьным мерапрыемстве. 

   ГРАН-ПРЫ  фестывалю атрымалі вучні 5 класа за песню "Балада пра маці", 1 месца раздзялілі паміж сабой вучні 11 класа (песня "На безыменнай вышыні") і 10 класа (песня з кінафільма "Салдаты"). Другое месца  ў вучняў 7 класа (песня "Гэта проста вайна"), вучняў 3 класа (песня "Прадзядуля"). Трэцяе месца прысуджана вучням 4 класа (песня  "Аб той вясне"), 6 класа (песня "Тры танкісты")

свернуть

Экскурсія ў Альбуць

27.02.2020
развернуть

26 лютага вучні 7-11 класаў наведалі філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа "Мікалаеўшчына", а менавіта Альбуць - жывапісны куточак Стаўбцоўшчыны, дзе прайшло дзяцінства Песняра.

Каля пасады лесніковай
Цягнуўся гожаю падковай
Стары, высокі лес цяністы.
Тут верх асіны круглалісты
Сплятаўся з хвоямі, з дубамі,
А елкі хмурымі крыжамі
Высока ў небе выдзялялісь,
Таемна з хвоямі шапталісь.

Экскурсавод Соф'я Пятроўна паведаміла цікавыя звесткі пра род Радзівілаў, службу Міхала Міцкевіча - бацькі Якуба Коласа, заняткі дзядзькі Антося. 

 На подступе да музея сутрэла нас рачулка, вобразна апетая ў паэме "Новая зямля":

Цякла тут з лесу невялічка
Травой заросшая крынічка,
Абодва берагі каторай
Лазняк, ракітнік абступалі;
Бруіліся ў цяньку іх хвалі
І ў луг чуць значнаю разорай
Ішлі спакойна між чаротаў,
Рабілі многа заваротаў,
Аж покі ў Нёман не ўцякалі.

А як жа было не змераць шырыню старасвецкіх дубоў, што акружылі сядзібу чатырохкутнікам.

Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою
Даўнейшых спраў вартаўнікамі
І ззяюць грозна жараламі.

свернуть