ЛЕТА -2020

справаздача работы аздараўленчага лагера "Вясёлы вулей"

развернуть

СПРАВАЗДАЧА

аб рабоце аздараўленчага лагера “Вясёлы вулей” з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе Дзяржаўнай установы адукацыі

 “Вучэбна-педагагічны комплекс

“Залужскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

у перыяд летніх канікул з 1 па 20 чэрвеня 2020 года

 

       Аздараўленчы лагер “Вясёлы вулей” працаваў з 1 чэрвеня па 20 чэрвеня 2020 года ў адпаведнасці з загадам дырэктара №73 ад 29.05.2020г.  У лагеры адпачывалі 20 дзяцей з ліку вучняў установы адукацыі з 1 па 7 клас. Сацыяльны пашпарт дзяцей выглядае наступным чынам: 8 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў, дзеці ад 6 да 10 гадоў – 15, ад 11 да 13гадоў – 5, вучні са шматдзетных сямей – 3, з няпоўных – 3, вучні, якія знаходзяцца ў СНС – 3. Дзеці былі падзелены на два рознаўзроставыя атрады “Сонейка” і “Кнопкі” па 15 і 5 дзяцей адпаведна. Кожны дзень з вучнямі працавалі 3 выхавацеля.

На пачатку працы лагера перад выхавацелямі былі пастаўлены наступныя мэты і задачы:

 - арганізаваць вольны час дзяцей, садзейнічаць іх фізічнаму аздараўленню, эмацыянальнаму і інтэлектуальнаму развіццю, выхоўваць грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы;

-садзейнічаць умацаванню здароўя дзяцей і фарміраванню ўменняў і навыкаў клопату пра сваё здароўе.

-прыцягнуць дзяцей да індывідуальнай і калектыўнай грамадска карыснай і інтэлектуальна-развіваючай працы;

-стварыць умовы для творчага развіцця дзяцей;

-фарміраваць лепшыя якасці грамадзяніна-патрыёта ў Год  малой радзімы;

 

   Работа лагера "Вясёлы вулей" была  накіравана на фарміраванне навыкаў ЗЛЖ,   рэалізавалася праз удзел УА ў раённым праекце “Школа – тэрыторыя здароўя”. У плане работы лагера вызначаны накірункі -  фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, з выкананнем санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні заносу і распаўсюджвання інфекцыі  COVID-19; грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, якое продугледжвае азнаямленне з гісторыяй малой радзімы, святкаваннем краінай 75-годдзя Вялікай Перамогі; правілы бяспечнай жыццядзейнасці; творчае развіццё выхаванцаў; фізкультурна-аздараўленчая работа.

    Першы дзень меў назву “Дзень сяброўства”. Хоць вучні і ведаюць адзін аднаго, але нялішнім было яшчэ раз пазнаёміцца: расказаць пра свае захапленні, правілы арганізацыі вольнага часу, размеркаваць абавязкі ў лагеры, падзяліцца на атрады. Вучні з творчасцю падышлі да афармлення атрадных вугалкоў, абранню назвы атрада, стварэння камфорту ў класным пакоі.  Калектыўная дыстанцыя “Сяброўскі экспрэс” сабрала аматараў спорту і здаровага ладу жыцця ў спартыўнай зале  на эстафеты хуткасці, лоўкасці, пазітыўных эмоцый. Гутарка “Мае лепшыя сябры” была накіравана на фарміраванне паняцця сяброўства як найлепшай маральнай якасці. Дзіцячая творчасць праявілася ў малюнках “Сяброўства яркія моманты”, якія былі змешчаны на вернісажы. Пасля абеду дзяцей чакала данс-тэрапія: танцавальная праграма “Танцуй як я, танцуй лепш за мяне”.  

    У другі дзень   дзеці сталі ўдзельнікамі  школы здароўя “Падарожжа па гораду Здаравейку”У час вандроўкі вучні вучыліся клапаціцца пра сваё здароўе, шляхі атрымання добрага настрою. Гутарка “Дык вось ты якая, каша!” папоўніла веды вучняў пра карысны прадукт, яго гісторыю, карысныя якасці, правілы ўжывання з іншымі прадуктамі. Гульні на свежым паветры спрыялі бадзёрасці, рухальнай актыўнасці.

   Трэці дзень – “Дзень добрых адносін”. Гутарка “Давайце пазнаёмімся” спрыяла выяўленню хобі дзяцей, іх зацікаўленасцю рознымі галінамі навукі, творчасцю. Гульня “Камплімент” дазволіла вызначыць назіральнасць дзяцей у адносінах да іншых. Прэзентацыя “Здароваму ўсё здорава” яшчэ раз акрэсліла шляхі выканання правіл здаровага ладу жыцця, а гульнявая эстафета “Алімпіец” выявіла   вынослівасць, спрыт дзвюх каманд – “Смелыя” і “Хуткія”.

          “Здаровы я- здаровая краіна” – тэматыка  чацвёртага  дня. Зранку праведзена апытванне “Якія спартыўныя дасягненні ўнесены ў Кнігу  Гінеса?”. Затым дзеці сталі ўдзельнікамі  гульні “Вас выклікае спартландыя”. Актыўнымі ўдзельнікамі спартыўнага спаборніцтва сталі

Хука Сяргей, Мухін Сяргей, Паўчэнец Раман. Па выніках дня створана Кніга гонару і спартыўных дасягненняў лагера.

   “Дзень адной казкі” атрымаўся цікавым і займальным. Дзеці пазнаёміліся з французскім аўтарам Антуанам  Экзюперы і яго фантастычным творам – казкай “Маленькі прынц”. Гадзіна зносін “Якім быць чалавеку на Зямлі?”  вызначыла асноўныя пастулаты казкі. Творчая майстэрня “Маленькі прынц” выявіла здольных мастакоў і  лепшчыкаў. Як выснова з казкі стаў вернісаж малюнкаў “”Мой свет – мая планета”

   

    “Ніхто не забыты, нішто не забыта” –  дзень прысвечаны 75-годдзю  Вялікай Перамогі.  Віктарына “Знамянальныя даты РБ” узнавіла значныя падзеі, якія вызначыў беларускі народ. Прагляд прэзентацыі “Памяць народная”, гутарка па тэме ўзнавілі веды пра падзеі ВАв. Экскурсія на месца бою каля вёскі Казейкі ў чэрвені 1941 года дазволіла пазнаёміцца з трагічнымі старонкамі гісторыі вёскі, з работай піянераў у наш час, з імёнамі загінуўшых байцоў – Мірсалікава Мірсадыка і Гусеўскага Барыса, чые імёны насяць атрады піянерскай дружыны “Пунсовыя ветразі”  нашай УА. Дзеці наведалі  помнік “Смуткуючая маці”, дзе правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі.

“Дзень здаровага харчавання”    працягнуў знаёмства дзяцей з правіламі здаровага ладу жыцця. Занятак “Азбука харчавання” раскрыў сакрэты здаровага і шкоднага харчавання, віктарына “Усё пра вітаміны” дазволіла даведацца пра ўзровень ведаў выхаванцаў па гэтым накірунку. А прэзентацыя “Фаст-фуд: за і супраць” паставіла фінальную кропку ў веданні  правіл здаровага харчавання.

 Восьмы  дзень аздараўлення – “Дзень бяспекі”.   У час летняга аздараўлення вялікая ўвага надаецца правілам паводзін дзяцей на вадзе, у лесе, на дарозе. Занятак “Месцы асаблівай небяспекі” дазволіў паўтарыць і сканцэнтрыравацца на траўматычных сітуацыях і месцах, дзе могуць апынуцца дзеці і вызначыць шляхі выхаду з іх. На школьнай пляцоўцы дзеці прынялі ўдзел у гульні –арыентацыі “ Пляцоўка ПДР”, дзе паўтарылі асноўныя правілы руху па дарозе, значэнні дарожных знакаў. Конкурс “Веласіпед.бай” вызначыў лепшага ездака на веласіпедзе па школьнай пляцоўцы ПДР.

У сугучнасці з назвай лагера “Вясёлы вулей” прайшла гутарка–прэзентацыя “З жыцця пчол”, прагляд дакументальнага фільма. Дзеці даведаліся пра жыццё пчол, шляхі атрымання мёду, карысць гэтага прадукта, яго лекавыя якасці.Творчая майстэрня дазволіла крэатыўна замацаваць атрыманыя веды – з’явіліся фігуркі пчол, соты, вуллі з паперы, прыродных і пластыкавых матэрыялаў.

“Дзень чысціні” пачаўся з гутаркі “Хваробы брудных рук”. Гэта тэма стала актуальнай у перыяд пандэміі. Дзеці вызначылі правілы мыцця рук, стварылі бюлетэнь “Як правільна мыць рукі”. Затым быў праведзены занятак-практыкум “Чысціня ў пакоі”. Вучні даведаліся пра правілы навядзення парадку ў пакоі, правілах складвання і захавання рэчаў, аб сухой і вільготнай уборцы памяшканняў, праветрыванні. Атрыманыя веды замацавалі на практыцы. “Утульны школьны двор” – акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы таксама спрыяла замацаванню тэматыкі чысціні.

Праявіць свае таленты, раскрыць здольнасці дазволіў “Дзень  зорак”. Дзеці загаддзя падрыхтавалі песні, вершы, танцавальныя кампазіцыі, касцюмы, якія былі прадэманстраваны падчас канцэрта “Таленты “Вясёлага вулля”.

Яркай і запамінальнай стала праграма “Лета на здароўе!”, падчас якой дзеці змагаліся за званне дружнай каманды ў конкурсах, якія адлюстроўвалі летні адпачынак: пераход па “балоту”, “Збіранне грыбоў”, “Гусеніца”, “Вадапой” і інш.  Дапоўнілі праграму танцы і музычныя перапынкі. Лёгка, задорна, весела праляцеў час адпачынку.

          Трынаццаты дзень – дзень творчасці і фантазіі – “Дзень арыгамі”. Пачаўся ён з гадзіны зносін “Хобі павінен мець кожны”, дзе дзеці даведаліся пра хобі знакамітых людзей, расказалі пра свае інтарэсы, захапленні   родных і бацькоў. У час правядзення майстар-класа па вырабу птушак, жывёл, кветак былі створаны калектыўныя работы “Наша клумба”, якія ўпрыгожылі атрадныя пакоі.

    Спорт і здароўе – асноўныя прыярытэты аздараўленчай дзейнасці ў летні перыяд. “Дзень вялікіх эстафет” адкрыў перад дзецьмі гісторыю алімпійскіх гульняў, іх сімвалы і знакамітых спартсменаў. Калажы “Віды спорту” згуртаваў каманды на стварэнне  яркіх спартыўных справаздач. Спартландыя “Вясёлыя эстафеты” дазволіла выявіць лепшых спартсменаў – Рыштоўскага Станіслава, Мхаян Амалію, Ярмака Станіслава, Налівайка Анастасію, Грынько Аліну.

   У наступны дзень дзеці пазнаёміліся з народным каляндаром беларусаў. Вызначалі на народных прыкметах надвор’е, прагназавалі яго на будучыя дні. Удзельнічалі ў конкурсе прыказак і прымавак, пагаворак, прысвечаных летнім месяцам, працы, сяброўству. Цікавыя народныя гульні : “Вожык і мышы”, “Запляціся, пляцень”, “У Мазаля”, “Жмуркі”, “Пярсцёнак”, “Грушкі” – падарылі зарад весялосці, бадзёрасці, добрага настрою.

   Дзень шаснаццаты – “Дзень роднай зямлі”. Гутарка-падарожжа “Мая родная вёска” дапамагла дзецям успомніць любімыя месцы ў вёсцы, знакамітых землякоў, вяскоўцаў. Дзеці давалі тлумачэннее назвам вуліц, прыдумвалі свае назвы. На малюнках перадалі найлепшыя краявіды малой радзімы, сваімі аповедамі выказалі любоў да роднай зямлі ў гэты знамянальны год.   

   “Дзень рабінзонаў” пазнаёміў выхаванцаў са знакамітай кнігай Д.Дэфо “Рабінзон Круза”. Змест кнігі, жыццё галоўнага героя твора натхнілі на правядзенне практычных заняткаў:  “Як арыентавацца па компасу?”,  “Правілы турыста”, у час якіх вучні арыентаваліся па тэрыторыі школы з дапамогай компасу, запаміналі правілы развядзення вогнішча,  правілы харчавання, збору грыбоў і ягад, бяспечных паводзін пры стыхійных бедствах.

  Дзень развітання  стаў  падставай для стварэння калектыўная працы “Мой самы запамінальны дзень у лагеры”, дзе дзеці пры дапамозе аплікацый, малюнкаў выказалі свае ўражанні ад аздараўлення і самых яркіх момантах. Былі вызначаны лепшыя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера, арганізатары песенных, танцавальных конкурсаў, памочнікі выхавальнікаў, якія адзначаны падзякамі. Напрыканцы дзеці стварылі далоні добрага настрою, каб з карысцю правесці гэта лета.

        У час работы аздараўленчага лагера “Вясёлы вулей” вольны час дзяцей быў добра арганізаваны, выхаваўчыя мерапрыемствы садзейнічалі іх фізічнаму аздараўленню, эмацыянальнаму і інтэлектуальнаму развіццю, выхаванню грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы.

 

 

 

 

 

Начальнік лагера                  подпіс             Панфілава Н.І.

свернуть

Святочная праграма "Лета на здароўе!"

12 чэрвеня праведзена святочная праграма "Лета на карысць!" для выхаванцаў дзіцячага садка і аздараўленчага лагера "Вясёлы вулей"
развернуть

Работнікамі Старасвержанскага Дома культуры праведзена забальляльная праграма для выхаванцаў дзіцячага садка і аздараўленчага лагера "Вясёлы вулей".

Дзеці былі падзелены на дзве каманды і з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, забавах, танцах.

Рыштоўская М.І. у выглядзе клоўна  правяла цікавае падарожжа па летніх прыпынках адпачынку. Каманды гулялі зладжана, праяўляючы актыўнасць, імкненне да перамогі. Музычныя паўзы падарыла дзецям Дар'я Дземідавіч.

Цудоўны настрой не пакідаў дзяцей. Усе былі задаволеныя прадстаўленым адпачынкам.

 

  

 

    

 

  

свернуть

Аздараўленчы лагер "Вясёлы вулей"

з 1 па 20 чэрвеня працуе аздараўленчы лагер "Вясёлы вулей". Колькасць дзяцей - 20. Рэжым работы лагера 8.00-15.30
развернуть

ПЛАН  ВЫХАВАЎЧАЙ  РАБОТЫ

з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў аздараўленні,

у аздараўленчым лагеры “Вясёлы вулей” з дзённым знаходжаннем

дзяцей на базе ДУА “ВПК “Залужскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

 

ДАТА

ЗМЕСТ       РАБОТЫ

 

 01.06.2020

(панядзелак)

 

 

 

ДЗЕНЬ  АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ

Урачыстае адкрыццё лагера “Вясёлы вулей”

 Калектыўная дыстанцыя “Сяброўскі экспрэс” 

Вернісаж  малюнкаў «Дзяцінства рознакаляровая вясёлка»

Данс-тэрапія “Танцуй як я, танцуй лепш за мяне”

 

02.06.2020

(аўторак)

 

 

ДЕНЬ ЗДАРОЎЯ

Урок здароўя “Падарожжа па гораду Здаравейску”

Гутарка «Дык вось ты якая, каша!»

Гульні на свежым паветры

 

03.06.2020 

(серада)

 

 

ДЗЕНЬ  ДОБРЫХ АДНОСІН

Гульня “Здароваму ўсё здорава”

Час зносін “Давайце пазнаёмімся”

Гульнявая эстафета “Алімпіец”

 

04.06.2020

(чацвер)

 

 ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ

Спартландыя “Хуткія, спрытныя, смелыя!”

Летні крос

Кніга гонару і спартыўных дасягненняў

 

05.06.2020 

(пятніца)

 

ДЗЕНЬ АДНОЙ КАЗКІ

Гадзіна зносін “Якім быць чалавеку на Зямлі?” 

Творчая майстэрня “Маленькі прынц на планеце Зямля”

Вернісаж малюнкаў “Мой свет – мая планета”

 

06.06.2020

(субота)

 

ДЗЕНЬ РОДНАЙ ЗЯМЛІ

 Гутарка “Мой родны кут”

Падарожжа  “Год роднай зямлі – 2020. Мая вёска”

Працоўны дэсант “Добраўпарадкаванне помніка

08.06.2020

(панядзелак)

 

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ХАРЧАВАННЯ

Занятак “Азбука харчавання”

Віктарына “Усё пра вітаміны”

Прэзентацыя “Фаст-фуд: за і супраць”

09.06.2020

(аўторак)

 

ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ

Занятак “Месцы асаблівай небяспекі”

Гульня-арыентацыя “Пляцоўка ПДР”

Конкурс “Веласіпед .бай”

10.06.2020 

(серада)

 

ДЗЕНЬ ТВОРЧАСЦІ

Конкурс вырабаў “ Мой вясёлы вулей”

Гутарка-прэзентацыя “З жыцця пчол”

Гульні на свежым паветры

11.06.2020

(чацвер)

 

ДЗЕНЬ ЧЫСЦІНІ

Гутарка “Хваробы брудных рук”

Занятак-практыкум “чысціня ў пакоі”

Акцыя “Утульны школьны двор”

12.06.2020 

(пятніца)

 

ДЗЕНЬ ВЯСЁЛЫХ БАНЦІКАЎ

Майстэрня “Банцік – вясёлы, рознакаляровы”

Карнавальнае шоу

 Танцавальная праграма “Летні настрой”

13.06.2020

(субота)

 

ДЗЕНЬ ЗОРАК

Канцэрт “Таленты “Вясёлага вулея”

Час зносін “А я ўмею…”

Беларускія народныя гульні

15.06.2020

(панядзелак)

 

ДЗЕНЬ АРЫГАМІ

Час зносін “Хобі павінен мець кожны”

Конкурс  вырабаў з паперы “Фантазія”

Калектыўная праца “Папяровая клумба”

16.06.2020

(аўторак)

 

ДЗЕНЬ ВЯСЁЛЫХ ЭСТАФЕТ

Гутарка-прэзентацыя “Алімпійскія гульні”

Спартландыя “Вясёлая эстафета”

Вернісаж малюнкаў і вырабаў “Віды спорту”

 

17.06.2020 

(серада)

 

ДЕНЬ ЭРУДЫТАЎ

Віктарына “ Дапытлівасць, розум, смех – гэта і ёсць поспех!”

Гульня –прэзентацыя “А ці ведаеце вы?”

 

18.06.2020

(чацвер)

 

ДЗЕНЬ ПРЫРОДЫ

 Віктарына  «Знаўцы  прыроды»  

 Афармленне кніжкі -малышкі «Нашы малодшыя сябры”

Гульня па станцыях «Лясныя палянкі»

19.06.2020 

(пятніца)

 

ДЗЕНЬ РАБІНЗОНАЎ

Час чытання Д.Дэфо “Рабінзон Круза”

Пазнавальны час “Як арыентавацца па компасу?”

Занятак “Правілы турыста”

20.06.2020

(субота)

 

ДЗЕНЬ РАЗВІТАННЯ

Калектыўная праца “Мой самы запамінальны дзень у лагеры”

Рухомыя гульні

Аперацыя “Чамаданчык”

 

 

свернуть

памятка воспитанникам

развернуть

УВАЖАЕМЫЕ РЕБЯТА!

 

Соблюдайте несложные правила РЕСПИРАТОРНОГО ЭТИКЕТА И ЛИЧНОЙ ГИГИЕНЫ! С пониманием относитесь к определенным ограничениям в оздоровительном лагере, вызванным необходимостью снизить риски распространения инфекции COVID-19.

Респираторные вирусы передаются от больного человека к здоровому человеку воздушно-капельным путем (при разговоре, кашле, чихании). При общении с людьми соблюдайте дистанцирование не менее 1-1,5 м.

Чистые руки – это гарантия того, что Вы не будете распространять вирусы, инфицируя себя, когда прикасаетесь ко рту и носу. Чаще мойте руки жидким мылом (после посещения туалета, перед приемами пищи, после возвращения с прогулок, мероприятий и т.д.).

Прикрывайте рот и нос салфеткой (платком), когда чихаете или кашляете!

Используйте одноразовые бумажные салфетки (платки), которые выбрасывайте сразу после использования!

При отсутствии салфетки (платка) кашляйте или чихайте в сгиб локтя!

Не касайтесь немытыми руками носа, рта и глаз!

По возможности используйте средства индивидуальной защиты (маски).

Ответственно относитесь к своему здоровью. При первых симптомах плохого самочувствия сообщите об этом воспитателю.

Строго соблюдайте алгоритм действий, разработанный в оздоровительном лагере для предупреждения заноса и распространения инфекции COVID-19 при организации проживания, питания, участия в досуговых, спортивных и других мероприятиях.

Будьте здоровы! Пусть отдых в лагере запомнится вам надолго!

свернуть

Памятка сотрудникам

развернуть

УВАЖАЕМЫЕ СОТРУДНИКИ

оздоровительных лагерей!

 

В настоящее время во всем мире, в т.ч. и в Республике Беларусь, отмечается осложненная эпидемиологическая ситуация по инфекции, вызванной коронавирусом SARS-COV-2 (COVID-19).

В целях снижения риска и предотвращения инфицирования COVID-19 детей и сотрудников при организации и проведении летней оздоровительной кампании необходимо проявить социальную ответственность и педагогическую компетентность в вопросах обеспечения безопасной жизнедеятельности воспитанников.

С целью минимизации риска возникновения и распространения инфекции COVID-19 рекомендуем строго соблюдать следующие правила:

  1. Ответственно относитесь к своему здоровью. По мере возможности ограничьте личные контакты, поездки за пределы своего населенного пункта, избегайте многолюдных мест. Помните, что вы можете заболеть сами и стать источником заражения для воспитанников. Оцените свое самочувствие перед началом работы, измерьте температуру тела. При первых признаках инфекции оставайтесь дома, сообщите об этом нанимателю и обратитесь к врачу. Не занимайтесь самолечением.
  2. Строго соблюдайте масочный режим при объявлении его в учреждении. Меняйте маску через каждые два часа. Научитесь сами и обучайте детей правилам пользования масками.
  3. Применяйте необходимые организационные меры по разобщению воспитанников на малочисленные группы при организации проживания и питания детей, проведении воспитательных мероприятий. Соблюдайте дистанцирование между воспитанниками, сотрудниками 1-1,5 метра.
  4. Соблюдайте режим уборки, дезинфекции и проветривания помещений.
  5. Осуществляйте ежедневный утренний опрос воспитанников об их здоровье. В случае жалоб на самочувствие обеспечьте немедленное обращение к медицинскому работнику. Оказывайте содействие медицинским работникам в проведении ежедневной термометрии.
  6. Строго соблюдайте разработанный в оздоровительном лагере алгоритм действий при организации работы с детьми. Проведите с ними информационную работу, подготовьте памятки по соблюдению эпидемиологического режима.
  7. Овладевайте оптимальными приемами, методами и формами по формированию у детей культуры безопасной жизнедеятельности в соответствии с Программой воспитания детей, нуждающихся в оздоровлении.
  8. Организуйте в онлайн-режиме информирование родителей о жизни их детей в оздоровительном лагере.

Будьте образцом для своих воспитанников в соблюдении санитарных норм и правил, респираторного этикета в складывающейся эпидемиологической ситуации!

свернуть

Памятка родителям

развернуть

УВАЖАЕМЫЕ РОДИТЕЛИ!

 

Благодарим вас за доверие, оказанное нам при выборе оздоровительного лагеря для отдыха вашего ребенка.

Мы сделаем все возможное для того, чтобы пребывание в оздоровительном лагере стало для него настоящим событием.

Вместе с тем, учитывая сложившуюся в стране эпидемиологическую ситуацию, с пониманием отнеситесь к некоторым ограничительным мерам, предпринятым в оздоровительном лагере для предупреждения заноса и распространения инфекции COVID-19. Перед отправкой ребенка в лагерь ознакомьтесь сами с несложными правилами личной гигиены и респираторного этикета.

Просим вас провести с ребенком разъяснительную работу, объясните, с чем связаны некоторые ограничительные меры, принятые в оздоровительном лагере при организации проживания, питания, проведения спортивных, культурно-массовых и иных мероприятий.

Очень ответственно отнеситесь к сборам ребенка в оздоровительный лагерь. Обеспечьте наличие у детей кроме летних вещей одежды и обуви на случай плохой погоды. Не забудьте предметы личной гигиены и др.

Перед отправкой ребенка в оздоровительный лагерь при получении медицинской справки не утаивайте от врача информацию о контактах ребенка. В случае получения информации после отъезда ребенка в лагерь оперативно сообщите о контактах руководству лагеря.

В случае, если ваш ребенок во время нахождения в оздоровительном лагере пожаловался вам на плохое самочувствие, немедленно сообщите об этом воспитателю.

Хотим также обратить ваше внимание на то, что с целью предупреждения заноса и распространения инфекции COVID-19 предприняты некоторые ограничительные меры:

  1. Запрещены посещения родителями (иными законными представителями) детей в смене, а также осуществление передачи продуктов питания, вещей и др.
  2. Категорически запрещено в ходе реализации смены забирать ребенка за пределы лагеря на краткосрочный или долгосрочный период.

Пусть наша совместная работа по организации отдыха и оздоровления ребенка наполнит его летние каникулы яркими эмоциями и только хорошими впечатлениями!

 

свернуть
Временные методические рекомендации по профилактике заноса и распространения инфекции COVID-19 при организации работы оздоровительных и санаторно-курортных организаций в период летней оздоровительной кампании для детей 2020 г.
Меры безопасности в период летних каникул
Методические рекомендации в помощь организаторам летнего отдыха в 2020 году
Приказ Министерства образования республики Беларусь от 21.05.2020 г. № 418 «Об организации оздоровления детей в летний период 2020 года»
Ещё в этом разделе