Народны музей "Спадчына"

Дзейнасць народнага музея“Спадчына” дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс “Залужскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

30.12.2020
развернуть

 Дзейнасць народнага музея“Спадчына”

дзяржаўнай установы адукацыі

“Вучэбна-педагагічны комплекс

“Залужскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

 

Краязнаўчы  музей “Спадчына” адкрыты 1 жніўня 1985 года (загад № 42 ад 1 жніўня 1985 года). За час дзейнасці музея настаўнікамі і вучнямі сабраны прадметы народнага побыту, кнігі, фотаздымкі, альбомы і інш.      

Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове “Палажэння аб музеі ўстановы адукацыі”, зацверджанага на педагагічным савеце 30 жніўня 2019 года.

Рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2015 года школьнаму музею прысвоены статус «Народны». Пацверджаны статус “Народны”04.04.2020 года.

Аформлены  наступныя  раздзелы экспазіцыі:

  1. Этнаграфія і быт Стаўбцоўскага Наднямоння

Экспазіцыя пра побыт жыхароў вёсак Стаўбцоўскага раёна. Аснова экспазіцыі – макет сялянскай хаты з рыштункам: абразы, лавы, прыстасаванні для  апрацоўкі  ільну. Каштоўнымі экспанатамі экспазіцыі з’яўляюцца кросны,  калаўрот, патэфон, ступа з таўкачом, матальніца для змотвання нітак, насценны гадзіннік, лямпа керасінавая, ручнікі, вырабы рамеснікаў.

  1. Гісторыя калгаса

Экспанаты расказваюць аб гісторыі  аткрытага акцыянернага таварыства  “Агранёманскі”, якая прадстаўлена раздзеламі “Першы старшыня калгаса”,“Першыя калгаснікі”, “Іх працу адзначыла Радзіма”, “У калгаснай майстэрні”, “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”, “Быць гаспадарамі на зямлі бацькоў”. Асобны стэнд прысвечаны былому загадчыку Залужскага ФАПа, кавалеру ордэна Леніна  Грахоўскаму Аляксандру Мікалаевічу, ініцыятару рэспубліканскага руху “За высокую санітарную культуру”.

  1. Гісторыя школы

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы пра гісторыю Залужскай  школы. Тут сабраны фотаздымкі выпускнікоў, якія з’яўляюцца гонарам школы; матэрыялы аб вучнях, якія закончылі школу з залатым і сярэбраным медалямі; настаўніках, якія працавалі ў розныя часы ў школе. Маюцца кнігі выпускнікоў школы: доктара мастацтвазнаўства Яўгена Міхайлавіча Сахуты, рускага паэта Васілія Міхайлавіча Лявонава, выкладчыка Вільнюскага міжнароднага ўніверсітэта прыкладных навук, упраўлення і права Іосіфа Іосіфавіча Станкевіча. Сённяшняе жыццё школы прадстаўлена серыяй фотаздымкаў.

  1. Паэт з Ініцы

Экспазіцыя прысвечана Уладзіславу  Паўлюкоўскаму (псеўданім – Улад Ініцкі) – паэту, пісьменніку, дзеячу культуры Заходняй Беларусі, удзельніку Першай сусветнай і грамадзянскай вайны ў Расіі.

  1. Жыццё - подзвіг

Стэнды экспазіцыі прысвечаны жыццю і дзейнасці ўраджэнца Стаўбцоўскага раёна Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага.

  1. Подзвіг народа - бессмяротны

У аснове экспазіцыі – стэнды, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, землякам, якія загінулі на франтах, у партызанскіх атрадах, падполлі, ветэранам, што вярнуліся з вайны пераможцамі. Размешчаны раздзелы “Бой ля вёскі Залужжа”, “Яны загінулі за Радзіму”, “Нашы землякі на франтах вайны”, “Партызаны Стаўбцоўшчыны і Міршчыны”, “Нашы землякі – удзельнікі партызанскага руху”, “Дарогай бацькоў- дарогай герояў”, “Уклад маёй сям’і ў справу Перамогі”, “Памяць”.

  1. Любіць прыроду – любіць Радзіму

Экалагічная зала, матэрыялы якой прысвечаны экалагічным праблемам навакольнага асяроддзя. Тут знаходзяцца ўзоры флоры вёскі Залужжа і яе наваколля.

Кожны музейны прадмет мае сваю багатую гісторыю і здольны расказаць не толькі пра асобу яе творцы, але і пра жыццё мясцовага рэгіёну і ўсёй Беларусі ў мінулы час.  Шырока экспануюцца   прадметы побыту жыхароў вёскі Залужжа і яе ваколіц,  творы пісьменнікаў-выпускнікоў, мноства арыгінальных фотаздымкаў і дакументаў з гісторыі школы.

На працягу існавання музей з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення і актыўным  прапагандыстам   спадчыны  малой радзімы. Галоўныя напрамкі дзейнасці – масавая ідэйна-выхаваўчая і асветніцкая работа: экскурсійная, экспазіцыйная і пошукавая. Асноўная дзейнасць ажыццяўляецца праз правядзенне экскурсій па наступных тэмах:

  • аглядная экскурсія па музеі;
  • тэматычныя экскурсіі:

-        “ Хлеб – аснова жыцця”

-         “Роля печы ў сялянскай хаце”

-         “Стравы нашых продкаў”

-        “ Ніхто не забыты, нішто не забыта”

-        “Уклад маёй сям’і ў справу Перамогі”

-        “Бой ля вёскі Залужжа”

-        “Жыхарка Залужжа Серафіма Крывель – Вязень

          Асвенціма”

          -        “Партызанскі рух на Стаўбцоўшчыне і Міршчыне”

          -        “Не павінна быць салдата без імя”

-        “ Берагчы прыроду – берагчы Радзіму”

-        “ Каравай і ручнік як сімвалы гасціннасці”

-        “Узоры вышыўкі на ручніках”

-        “Ільняныя вырабы і ткацтва”

-         “Посуд нашых продкаў”

-         “Прылады працы беларусаў”      

-        “Рускі паэт Васілій Лявонаў – выпускнік школы 1945 года”

-        “Вёска Залужжа ў творах В.Лявонава”

-        “Малая радзіма ў кнігах Іосіфа Станкевіча”

-        “ Жыццё і дзейнасць Фелікса Дзяржынскага”

-        “Улад Ініцкі – наш зямляк”

-        “З гісторыі дзейнасці Залужскага ФАПа”

-        “Яўген Сахута – першы ў Беларусі доктар 

          мастацтвазнаўства”

-        “Гісторыя Залужскай школы ў асобах і падзеях”

-        “Першы калгас у нашай мясцовасці”

-        “Гісторыя піянерскай арганізацыі школы ў фотаздымках”

Выкарыстоўваюцца розныя формы масавай работы:

-        літаратурна-гістарычныя віктарыны-экскурсіі ў школьным музеі

 “Шануй роднае слова”, “Малая радзіма вялікіх людзей”, “Тут ліра дзіўная гучала”, “З гісторыі аднаго экспаната”;

-        мітынгі-рэквіемы  “Званы нашай памяці”, “Не павінна быць салдата без імя!”, “Праз вайну да Перамогі”;

-        урокі мужнасці “Гэты дзень нельга забыць…”, “Вязні “Фабрык смерці”, “Рэквіем па кожным чацвёртым”, “Дзяцінства, апаленае вайной”, Помню і ганаруся”;

-        сустрэчы з выпускнікамі школы: рускім паэтам Васілём Лявонавым, Іосіфам Станкевічам і Яўгенам Сахутам;

-        выстава-аўтограф “Напісана рукою аўтара”;

-        гасцёўні “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова…”, “Святыні зямлі Стаўбцоўскай”, “Мае родныя Стоўбцы! Край гасцінны, прыгожы!”, “Зямля бацькоў – зямля святая”, “Просім у хату, госцейкі нашы”, “Хата з матчынай душою”, “Вёска Залужжа ў творах В.Лявонава”, “Малая радзіма ў кнігах Іосіфа Станкевіча”; 

-        музейныя ўрокі “Беларускі нацюрморт”, “Культура нашых продкаў”,“Куточак малой радзімы”, “ Устарэлыя словы – назвы прадметаў побыту”, “Школьны музей – у задачах і прыкладах”, “Вырабы з ільну”, “Прылады працы беларусаў”, “Загадкі, прыказкі і прымаўкі”;

         Дзень музея – 18 мая. У гэты Міжнародны дзень музеяў у нашым гістарычным музеі “Спадчына” стала традыцыяй праводзіць конкурс “Лепшы экскурсавод”, любы вучань, настаўнік можа прыйсці ў музей і атрымаць патрэбную інфармацыю. Музей адчыняе свае дзверы і для выпускнікоў школы, калі яны прыходзяць на сустрэчу са сваімі аднакласнікамі на “Вечар школьных сяброў”.

Матэрыялы школьнага музея  шырока выкарыстоўваюцца пры правядзенні заняткаў у дзіцячым садзе, па вучэбных прадметах, факультатыўных занятках у 1-11 класах, заняткаў па інтарэсах, пры арганізацыі работы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

Стала добрай традыцыяй арганізоўваць і праводзіць у  краязнаўчым музеі такія святы, як Дзень ведаў (1 верасня) і Дзень беларускага пісьменства (верасень), Дзень роднай мовы (21 лютага), Дзень Перамогі (9 мая), дзень ушанавання памяці былых настаўнікаў школы (24 мая).

Музей падтрымлівае цесную сувязь з  Залужскай сельскай  бібліятэкай, Старасвержанскім цэнтрам культуры,  Стаўбцоўскім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.

 Штогод музей абслугоўвае значную колькасць наведвальнікаў, сярод якіх навучэнцы і настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна, сваёй установы адукацыі, былыя выпускнікі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў, мясцовыя жыхары і наведвальнікі з іншых рэгіёнаў Беларусі. Іх водгукі, уражанні, пачуцці адлюстраваны ў кнізе водзываў наведвальнікаў  музея.

Важным напрамкам з’яўляецца пошукавая дзейнасць. Вынікам яе сталі  даследчыя работы вучняў, якія прэзентаваліся ў 2016 – 2019 гадах на ўзроўні раёна: “Беларуская вёска Залужжа ў творах рускага паэта Васілія Лявонава” (дыплом І ступені), “Не павінна быць салдата без імя!” (дыплом І ступені), “Памятую і ганаруся. Біяграфічны партрэт удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Шэлега Сяргея Аляксандравіча” (дыплом ІІ ступені), “Малая радзіма ў кнігах Іосіфа Станкевіча” (дыплом ІІ ступені).

На абласным форуме Народных музеяў "Школьныя музеі Міншчыны: традыцыі і інавацыі" (сакавік 2019г.) у намінацыі “Малая радзіма вялікіх людзей. Яўген Міхайлавіч Сахута – беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг” (стэдавая абарона) кіраўнік музея ўзнагароджана дыпломам ІІI ступені.

Матэрыял музея выкарыстоўваецца педагагічнымі работнікамі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу пры правядзенні ўрокаў па розных прадметных дысцыплінах, факультатыўных заняткаў,  аб'яднанняў па інтарэсах і мерапрыемстваў выхаваўчага характару.

Дзякуючы супрацоўніцтву Савета музея і  грамадскіх арганізацый БРПА і БРСМ у музеі паспяхова праходзяць грамадзянскія акцыі і мерапрыемствы.Тут традыцыйна адбываецца прыём вучняў у члены БРСМ і БРПА.

Матэрыялы, якія распавядаюць аб рабоце школьнага музея, пастаянна размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі. Музей падтрымлівае цесную сувязь з Дзяржаўнай установай  адукацыі “Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Работа музея асвячаецца праз сродкі масавай інфармацыі (нататкі ў раённай газеце “Прамень”:”Не павінна быць салдата без імя” (15.03.2017),“Спадчына” для нашай памяці” (08.05.2017),“Спадчына” зацікавіла і гасцей” (30.06.2017), “Зорны фэст” (14.02.2018),  “Ад каранёў сілкуецца род, народ”(06.04.2019), “Залужская “Спадчына” на абласным форуме” (15.05.2019), нататка ў газеце “Знамя юнасці”“Зроблена ў Залужжы” (18.04. 2019).

 Краязнаўчы музей “Спадчына” – важная частка ў сістэме работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў, свайго роду візітная картка ўстановы адукацыі. Дзейнасць музея спрыяе папулярызацыі музея і падтрыманню статусу народны. Музей цалкам падпарадкаваны далучэнню  навучэнцаў да спасціжэння сэнсу такіх паняццяў, як Беларусь, Радзіма, Айчына, дзе жывуць яны самі, іх бацькі, дзе жылі іх дзяды і прадзеды, якія і пакінулі нашчадкам багатую духоўную спадчыну. Менавіта яна і вучыць, і выхоўвае нас сёння. І гэтай пачэснай справе музей будзе служыць заўжды.

 

Кіраўнік музея                           Валента Н.У.

 

свернуть

План работы народнага музея “Спадчына” на 2020/2021 навучальны год

30.12.2020
развернуть

План работы

народнага музея “Спадчына”

на 2020/2021 навучальны год

Мэта: Выкарыстанне сродкаў музейнай педагогікі для выхавання духоўнай, творчай, інтэлектуальна-развітай асобы.

Задачы:

 1.Далучаць вучняў да вывучэння гісторыі і культуры роднага краю.

 2.Удасканальваць змест, формы і метады экскурсійнай, пошукавай, даследчай дзейнасці.

 3.Ствараць умовы для правядзення ў музеі заняткаў і тэматычных мерапрыемстваў.

Тэма

Час

1.     Арганізацыйная праца

     І.Правядзенне пасяджэнняў савета музея.

1.Аб задачах і рабоце музея на 2020/2021навучальны год.

2.Роля музея ў авалоданні  практычнымі навыкамі пошукавай, даследчай дзейнасці.

3.Фарміраванне ў вучняў грамадзянска-патрыятычных якасцей, любові і павагі да мінулага свайго краю.

4.Аб выніках работы за год.

     ІІ.Правядзенне ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў у музеі (па асобнаму графіку).

     ІІІ.Стварэнне электроннага апісання “Музейныя прадметы народнага краязнаўчага музея “Спадчына”.

     ІV.Пераафармленне раздзелаў экспазіцыі: “Гісторыя калгаса”, “Гісторыя Залужскай школы”.

 

верасень

снежань

 

люты

 

май

на працягу

года

на працягу

года

2.     Пошукава-даследчая праца

    І. Праца над даследаваннем “Дынастыі Залужскай школы”.

    ІІ.Збор матэрыялаў па тэмах:

 “Посуд нашых продкаў”;

 “Прылады працы сялян”;

 “Непаўторны свет ткацтва”.

    ІІІ. Удзел у раённай канферэнцыі работ даследчага характару.

   ІV.Удзел у  абласным форуме народных музеяў.

   V.Удзел у конкурсах

на працягу года

 

кастрычнік

лістапад

снежань

сакавік

 

красавік

на працягу

года

3.     Работа з музейнымі фондамі

I.                   Праверка і ўдакладненне шыфраў музейных прадметаў.

II.                Нанясенне шыфраў на музейныя прадметы.

III.             Папаўненне музея новымі музейнымі прадметамі.

IV.            Вядзенне ўліковай дакументацыі.

на працягу

года

 

4.     Экскурсійная работа

I.                   Правядзенне заняткаў для экскурсаводаў

па выпрацоўцы навыкаў вядзення тэматычных і аглядавых экскурсій.

II.                Распрацоўка тэматычных і аглядавых экскурсій:

 “Посуд нашых продкаў”;

 “Прылады працы сялян”;

 “Непаўторны свет ткацтва”.

III.             Распрацоўка тэматычных і аглядавых экскурсій

на беларускай, рускай і англійскай мовах.

IV.            Конкурс  юных экскурсаводаў.

на працягу

года

 

 

кастрычнік

лістапад

снежань

на працягу  года

май

5.     Масавая работа

I.                   Экскурсіі для выхаванцаў і навучэнцаў

Залужскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

II.                Экскурсіі для навучэнцаў іншых

устаноў адукацыі, гасцей установы адукацыі.

III.             Правядзенне гасцёўняў, адкрытых урокаў, урокаў

мужнасці, класных гадзін, пазаўрочных мерапрыемстваў у  музеі (па асобнаму плану).

IV.            Правядзенне дня музея.

на працягу

года

на працягу года

на працягу года

 

май

7. Метадычная работа музея

 

      І.Прадастаўленне матэрыялаў музея і музейных прадметаў   для правядзення урокаў і пазакласных мерапрыемстваў, правядзенне лекцый у музеі.

      ІІ.Аказанне дапамогі ў напісанні даследчых і конкурсных работ.

      ІІІ.Праца з сайтам установы адукацыі.

на працягу года

на працягу года

на працягу года

свернуть

Агульныя звесткі пра музей

развернуть

Музей створаны ў 1985 годзе. У 2015 годзе музею прысвоена званне "народны".

Музей уключае наступныя залы:

- краязнаўчую

-гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

-гісторыі школы

-экалагічную залу

Музей стаў цэнтрам даследчай, пошукавай, экскурсійнай дзейнасці школы, месцам правядзення цікавых сустрэч, рознабаковых мерапрыемстваў: урокаў, факультатыўных заняткаў, класных і інфармацыйных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў.

Кіраўнік музея - Валента Н.У., настаўнік рускай мовы і літаратуры

Асноўны фонд музея - 755 экспанатаў, дапаможны фонд - 107.

свернуть